Арганічнае земляробства развіваюць у Дзяржынскім раёне

9 апреля 2018

У фермерскай гаспадарцы па развядзенні коз, а сёння іх 900 зааненскай пароды, стаўку робяць на экапрадукцыю. Тут адмовіліся ад ГМА і хімічных удабрэнняў. Урадлівасць глебы павялічылася, а казінае малако, ёгурт і сыр сталі больш высокай якасці. Каля 40% экаўраджаю экспартуюць у Расію. Гарантыя за трохузроўневай сертыфікацыяй: зямлі, жывёл і прадукцыі.

Зараз працуюць над мадэрнізацыяй пераапрацоўкі. Гэта павялічыць магутнасць вытворчасці да 5 тысяч тон малака. Пашыраць і асартымент экапрадукцыі.