Этап Кубка свету па біятлоне ў Швецыі. Сёння пройдзе жаночая індывідуальная гонка

5 декабря 2019
На першым у сезоне этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе сёння пройдзе жаночая індывідуальная гонка. За ўзнагароды на 15-кіламетровай дыстанцыі будуць змагацца 103 страляючыя  лыжніцы, у тым ліку 4 беларускі. Першай з нашых пад 28-м нумарам пойдзе Ірына Крыўко. Пасля возьмуць старт Алена і Ірына Кручынкіны, а таксама Дзінара Алімбекава. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 18:10.