Алена Целяпушкіна з канём Пасат гарантавалі сабе ўдзел на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі

22 октября 2015

Магілёўская конніца Алена Целяпушкіна ў пары з канём Пасат гарантавалі сабе ўдзел на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі. Гэта стала магчымым, дзякуючы другому месцу беларускі сярод трохборцаў у алімпійскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі коннага спорту па занальнай групе "Цэнтральная, Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія". За ліцэнзію на Алімпіяду гэтымі днямі пазмагаецца і яшчэ адзін беларускі трохборац Аляксандр Фамінаў. Ён прыме ўдзел у кваліфікацыйным турніры, якія сёння стартаваў ва Уладзікаўказе.