Кацярына Карстэн заваявала серабро чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні

29 мая 2017

Кацярына Карстэн заваявала серабро чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні, які завяршыўся ў Чэхіі. 44-гадовая спартсменка ў вырашальным заездзе адзіночных лодак саступіла толькі Вікторыі Тарнлей з Вялікабрытаніі. Трэцяй стала немка Анекатрын Тыле. У Станіслава Шчарбачэні ў мужчынскім турніры адзіночак - бронза. Наступным стартам акадэмістаў стане чэрвеньскі этап Кубка свету, які прыме Польшча.