Ягор Герасімаў змагаецца ў 1/8 фіналу Кубка Крамля

17 октября 2019
Ягор Герасімаў у гэтыя хвіліны змагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру Кубка Крамля. У саперніках у беларуса  гаспадар корта -  31-я ракетка свету Андрэй Рублёў. Да гэтага моманту згуляны першы сэт, ён завяршыўся на тайбрэйку, у якім з лікам  7:3 перамогу святкаваў Рублёў. У любым выпадку пераможца гэтага супрацьстаяння ў чвэрцьфінале згуляе з Лакі Лузерам сербам Ніколам Малоевічам - 164-й ракеткай свету.