Два залатыя медалі заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце свету па самба ў Бухарэсце

11 ноября 2018

Золата ўзялі Святлана Цімашэнка ў вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў і Таццяна Мацко ў вазе да 64 кілаграмаў. Прычым Таццяне ў фінале для перамогі хапіла ўсяго 27 секунд.

Але і гэтыя ўзнагароды не сталі ў другі дзень спаборніцтваў для нашай зборнай адзінымі. Уладзіслаў Бурдзь, Андрэй Казусёнак і Марына Жарская выйгралі срэбныя медалі сусветнага турніру. Такім чынам, зараз у скарбонцы нашай зборнай 8 узнагарод - 2 золаты, 4 срэбры і 2 бронзы. Нагадаю, у першы дзень чэмпіянату свету па самба беларускія спартсмены заваявалі тры медалі: срэбра - Аляксей Сцепанькоў і дзве бронзы - Аляксандра Кокша і Кацярына Пракапенка. Чэмпіянат свету завершыцца сёння. Адзначым, самба ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У чэрвені наступнага года ў мінскім Палацы спорту будзе разыграна 18 камплектаў узнагарод.