Доўгачаканы сезон па біятлоне напярэдадні стартаваў у шведскім Эстэрсундзе

28 ноября 2021

Доўгачаканы сезон па біятлоне напярэдадні стартаваў у шведскім Эстэрсундзе, дзе па традыцыі праходзіць першы этап Кубка свету. Ужо ў першай гонцы Дзінара Алімбекава з кветкавай цырымоніі пачала алімпійскі сезон, спыніўшыся ўсяго за крок ад п'едэстала. Лепшая маладая біятланістка планеты леташняга Кубка свету паказала адну з найлепшых хуткасцяў на дыстанцыі ў індывідуальнай гонцы і дапусціла на чатырох агнявых рубяжах толькі два промахі.

Галоўныя мэты, вядома, наперадзе. Да Алімпіяды ў Пекіне крыху больш за два  месяцы. Вось там ужо сапраўды трэба закрываць усе мішэні. Будзем хварэць за нашых, і шанцы, вядома, ёсць!