Доўгачаканы басейн Трактар на Даўгабродскай плануюць адкрыць у лістападзе

30 августа 2014
Спартыўны комплекс адпавядае ўсім міжнародным нормам. Два басейны для навучання і спаборніцтваў ужо гатовыя. Аддзелачныя работы таксама на стадыі завяршэння.

Надзея Сербіненка наведала будпляцоўку.

Басейн Трактар у прамым сэнсе стаў адным з самых доўгачаканых спартыўных аб'ектаў горада. 38 гадоў ён быў ва ўласнасці Мінскага трактарнага завода. За гэты час састарэў тэхнічна і маральна. Стары будынак цалкам знеслі. І на яго месцы ўзвялі новы, сучасны аб'ект. Пяціпавярховы комплекс уключае два басейны. Адзін з іх - неглыбокі - для дзяцей.

Штодзень на пляцоўцы працуюць 65 будаўнікоў. Перад імі стаіць няпростая задача. Даўжыня кожнага з басейнаў павінна быць роўна 25 метраў. Дапушчальная памылка - усяго тры сантыметры.

Гэты басейн даўжынёй у 25 метраў пабудаваны згодна з усімі міжнароднымі спартыўнымі нормамі. А ўжо ў лістападзе тут будуць праходзіць рэспубліканскія і гарадскія спаборніцтвы. Дарэчы, вада ў чашы - невыпадкова. Такім чынам будаўнікі на працЯгу трох сутак правяраюць басейн на герметычнасць.

Басейна такога ўзроўню ва ўсёй краіне няма. Таму ён стане пляцоўкай для трэніровак прафесійных плыўцоў. І, нягледзячы на ўсе змены, басейн з вялікай гісторыяй захавае сваю назву.

Акрамя двух сучасных басейнаў, у комплексе будзе трэнажорная зала, медкабінет, некалькі саўн і кафэ. Прадугледжана стварэнне безбар'ернага асяроддзя.

Рэканструкцыя басейна Трактар пачалася ў 2007 годзе. За гэты перыяд будаўніцтва на некаторы час прыпынялася. Тым не менш, зараз доўгачаканы аб'ект на фінальнай стадыі будаўніцтва. Аддзелачныя работы хутка завершацца - у лістападзе будаўнікі абяцаюць здаць басейн.