Да ўручэння галоўных спартыўных узнагарод Беларусі засталіся суткі

24 февраля 2017

Ужо заўтра вырашыцца асноўная інтрыга конкурсу "Трыумф. Героям спорту". Стануць вядомыя імёны тых, хто дасягнуў найбольш значных вышынь у 2015 і 2016 гадах. За сваіх куміраў у 8 намінацыях на працягу амаль месяца галасавала ўся краіна. Арганізатары цырымоніі ўзнагароджання абяцаюць вялікі гала-паказ. Нам сталі вядомыя і некаторыя сакрэты маштабнага шоу. Як рыхтуюцца намінанты? Як адчуваюць сябе спартсмены ў вобразе селебрыці? І ў якім фармаце пройдзе цырымонія? Закуліссе спартыўнага "Оскара" - у рэпартажы Андрэя Казлова.

У той час, пакуль галоўная пляцоўка цырымоніі ўручэння прэмій "Трыумф. Героям спорту" збіраецца, студэнты і выпускнікі сталічных ВНУ ў кампаніі Тэатра гімнастыкі рэпеціруюць пралог да шоу. Танец рыхтавалі месяц, для гэтага нумара спецыяльна пісалі музыку. Усяго ў паказе задзейнічаны 22 чалавекі.

Усе статуі-атлеты спрабуюць заваяваць Галоўны агонь. Вобраз стваралі 2 тыдні. На тое, каб зрабіць касцюм гераіні, пайшло 2000 крышталяў Свароўскі.

У Falcon Club на праспекце Пераможцаў ідзе фінальная падрыхтоўка да ўручэння прэміі "Трыумф. Героям спорту". Для рэжысёраў Белтэлерадыёкампаніі гэта пляцоўка новая, але як нас запэўнілі, сёлета конкурс стане адным з самых запамінальных.

Сярод запрошаных выканаўцаў выступіць група NAVIBAND, якая сёлета прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні", а таксама іншыя зоркі эстрады. А весці цырымонію ўжо будзе добра знаёмы гледачам дуэт Вольгі Рыжыкавай і Дзмітрыя Бачкова.

У той жа час рыхтуюцца да цырымоніі і самі спартсмены. Асабліва дзяўчаты. Згадзіцеся, у іх занадта мала падстаў зняць з сябе спартыўную форму і красоўкі і надзець сукенку, абуць туфлі на шпільцы. Таму да выбару гардэроба на "Трыумф" - асаблівая ўвага.

Намінацыя "Самая прыгожая каманда" будзе абавязкова за валейбалісткамі.

Галоўнае дзейства будзе паказана па трох тэлеканалах - "Беларусь 1", "Беларусь 24" і ў нядзелю па "Беларусь 5". Не прапусціце імёны галоўных герояў нашага спорту.