Да цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Трыумф героям спорту 2017" застаецца месяц і адзін дзень

24 января 2017

Сёння стала вядомая дата ўручэння беларускага спартыўнага "Оскара" - 25 лютага. Зараз поўным ходам ідзе галасаванне. Зрабіць свой выбар можа кожны да 31 студзеня. Прагаласаваў і галоўны прэтэндэнт на перамогу ў намінацыі "Лепшы спартсмен" Уладзіслаў Ганчароў.

За каго - адказы ў сюжэце Крысціны Камыш. У віцебскай СДЮШАР № 1 пытанне, за каго галасаваць у акцыі "Трыумф героям спорту", наогул не стаіць.

Менавіта тут пачынаў свой шлях трыумфатар Алімпійскіх гульняў у Рыа Уладзіславаў Ганчароў. Свой выбар вучні і іх бацькі, выкладчыкі зрабілі, як толькі стартаваў конкурс.

Хвіліна выступлення - і ў Беларусі першая ў гісторыі алімпійская ўзнагарода ў скачках на батуце. Трыумфатар Рыа зараз рыхтуецца да новых стартаў.

Паводле слоў Уладзіслава, канкурэнтаў у конкурсе ў яго няма.

Свой фаварыт ёсць і на "Мінск-Арэне". На званне лепшай каманды прэтэндуе нацыянальная зборная па хакеі за чэмпіянат свету 2015 года. Тады каманда Дэйва Люіса стала 7-й.

Галасаванне прадоўжыцца да 31 студзеня. Выбраць свайго пераможца можна на сайце triumph.by.

Само ж узнагароджанне адбудзецца роўна праз адзін месяц і адзін дзень - 25 лютага. Прычым гэтая дата становіцца ўжо традыцыйнай. Затое змянілася месца правядзення цырымоніі. Замест Палаца спорту ўпершыню спартыўны "Оскар" будуць уручаць у Falcon Club.

Белтэлерадыёкампанія арганізуе маляўнічы гала-паказ.