Дзмітрый Краўчанка: Вытрымалі сілавую барацьбу і за кошт гэтага выйгралі

1 марта 2016

Так галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Маладзечна" Дзмітрый Краўчанка пракаменціраваў перамогу сваёй каманды ў чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі супраць "Нёмана" 3:1. Плюс да ўсяго трэнер гаспадароў папракнуў гульцоў у слабай рэалізацыі колькаснай перавагі.

Лік у серыі стаў роўным 2:2, як і ў пары "Гомель" - "Металург". А вось "Юнацтва" і "Шахцёр" у сваіх парах усё вырашылі за чатыры сустрэчы і чакаюць сапернікаў па паўфіналах.