Дзінара Смольская вяртаецца ў вялікі біятлон

13 февраля 2024

Дзінара Смольская вяртаецца ў спаборніцкі рытм пасля нараджэння першынца. Беларуская спартсменка 13 лютага выйдзе на старт індывідуальнай гонкі на Усерасійскай спартакіядзе наймацнейшых і на дыстанцыю адправіцца 46-й. Таксама ў гонцы возьмуць удзел Ірына Лешчанка, Ганна Сола і Дар'я Кудаева. Пачатак у 12:30.

А 9-й гадзіне раніцы снежныя трасы Златавуста апрабавалі мужчыны. Лідар нашай зборнай Антон Смольскі стартаваў 49-м. На дыстанцыю таксама адправіліся Дзмітрый Лазоўскі, Павел Бялько і Максім Варабей.