Дынара Алімбекава паднялася на п'едэстал

25 ноября 2016

Дынара Алімбекава паднімаецца на п'едэстал па выніках спрынтарскай гонкі на першым у сезоне этапе Кубка IBU ў Нарвегіі. Беларуска заняла другое месца, саступіўшы немцы Дэніз Херман менш як 6 секунд. Дар'я Блашко - на 12-й пазіцыі, Марыя Панфілава - на 34-й. У мужчынскім спрынце лепшы з нашых з пяццю промахамі Дзмітрый Дзюжаў - 24-ы радок.