"Дынама" на выездзе гуляе з "Поўначсталлю"

3 января 2020
Ці ўдасца мінскаму "Дынама" перапыніць няўдалую серыю з 12 паражэнняў, або антырэкорд каманды будзе абноўлены? "Зубры" на выездзе ў першым матчы новага года рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сустракаюцца з "Поўначсталлю". У Заходняй канферэнцыі нашы сапернікі займаюць 10-ты радок, мінчане тут жа  аўтсайдары. Каманда з Чарапаўца пайшла на навагоднія святы ў прыўзнятым настроі, атрымаўшы дзве хатнія перамогі запар, у тым ліку і над адным з лідараў чэмпіянату - піцерскім СКА. Прамая трансляцыя матча "Поўначсталь" - "Дынама" пачнецца на "Беларусь 5" у 16:50.