"Дынама-Мінск" завяршае год на дамашняй пляцоўцы

30 декабря 2019
Мінскае "Дынама" сёння правядзе заключны матч у адыходзячым годзе. "Зубры" вярнуліся з выязнога турнэ і рыхтуюцца да дэрбі з аднаклубнікамі з Рыгі. Беларусы пацярпелі 11 паражэнняў запар і тым самым другі раз у сезоне паўтарылі свой антырэкорд. У выпадку асечкі ў гульні з рыжскім "Дынама" можа быць усталяваны новы. Будзем верыць, што клубу Крэйга Вудкрафта ўсё ж удасца рэабілітавацца перад балельшчыкамі і зрабіць падарунак да святаў. Прамая трансляцыя дынамаўскага дэрбі пачнецца ў 19:30 на "Беларусь 5".