"Дынама" і "Тарпеда" сёння пазмагаюцца за права выйсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы

4 августа 2016

Мінскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда" сёння пазмагаюцца за права выйсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы. Бела-блакітныя ў Брэсце ў матчы ў адказ згуляюць з сербскай "Вайводзінай". Першая сустрэча завяршылася з лікам 1-1. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 20:35. "Тарпеда" ў гасцях сустрэнецца з венскім "Рапідам". Сустрэча ў Аўстрыі пачнецца ў 22 гадзіны, трансляцыя - на "Беларусь 2". Першая гульня, нагадаем, завяршылася безгалявой нічыёй.