"Дынама" - чэмпіён!

22 августа 2016

Першае месца ў міжнародным турніры па хакеі сярод юнакоў 2001 года нараджэння на прызы "Дынама" заваявалі гаспадары лёду. У фінальным паядынку ім супрацьстаяла школа хакейнага клуба "Гомель". Першынство доўжылася тры дні. Адзначым, першую пазіцыю сталічная юнацкая дружына не здае ўжо трэці год запар.

Міжнародны турнір праходзіць шосты раз. Сёлета ў ім удзельнічалі шэсць каманд з Беларусі, Латвіі і Украіны.