"Дынама-Брэст" згуляе супраць "Сараева"

26 августа 2020
Бітва за трэці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сёння ў Брэсце мясцовае "Дынама" пазмагаецца за выхад у наступны круг з клубам "Сараева" з Босніі і Герцагавіны. Нагадаем, на старце адбору таксама на хатнім стадыёне тыдзень назад чэмпіён Беларусі ў дзейсным матчы не пакінуў шанцаў прадстаўніку Казахстана - "Астане" - 6:3. Пасля гэтага брэстаўчане саступілі "Белшыне" ў нацыянальным першынстве - 1:2. І сёння настроены рэабілітавацца за гэтую асечку. Сустрэча пачнецца ў 21:00, па рашэнні УЕФА без гледачоў на трыбунах.