"Дынама-Брэст" - БАТЭ, "Слуцк" - "Шахцёр" - паўфінальныя пары Кубка Беларусі

20 марта 2017

"Дынама-Брэст" - БАТЭ, "Слуцк" - "Шахцёр" - гэта паўфінальныя пары футбольнага Кубка Беларусі. Сёння прайшла жараб'ёўка турніру. Першыя матчы каманды правядуць 5 красавіка, у адказ - 26-га. Адзначым, калі ў фінал выйдуць БАТЭ і "Шахцёр", месца ў Лізе Еўропы атрымае футбольны клуб "Мінск" як чацвёртая каманда чэмпіянату-2016.