Дзіна Сазанавец пацвердзіла статус лепшай цяжкаатлеткі Еўропы

17 апреля 2015

Дзіна Сазанавец пацвердзіла статус лепшай цяжкаатлеткі Еўропы, выйграўшы золата чэмпіянату кантынента другі год запар. У Тбілісі ў вагавой катэгорыі да 69 кілаграмаў беларуска ў рыўку паказала вынік 115 кілаграмаў. У другім практыкаванні Дзіна ўзяла вагу 140 кг. Марына Шкерманкова ў гэтай жа катэгорыі чацвёртая. У мужчын у вазе да 85 кілаграмаў бронзу заваяваў Міхаіл Новікаў, па суме дваябор’я паказаўшы вынік 366 кг.