Дэйв Льюіс выклікаў 26 гульцоў на лістападаўскі збор да "Турніру чатырох нацый"

1 ноября 2017

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па хакеі Дэйв Льюіс выклікаў 26 гульцоў на лістападаўскі збор да "Турніру чатырох нацый" у Францыі. 12 хакеістаў з "Дынама-Мінск". У складзе таксама Джэф Платэ з ЦСКА і Павел Варабей з "Куньлуня Рэд Стар". Астатнія - гульцы Экстралігі. Асістэнтамі канадца стануць Міхаіл Захараў, Сяргей Пушкоў, Андрэй Мезін і Андрэй Кудзін. На турніры з 9 па 11 лістапада Беларусь згуляе з Латвіяй, Францыяй і Славеніяй.