Першыя схваткі за медалі на чэмпіянаце свету па барацьбе пройдуць без беларусаў

15 сентября 2019

Беларусы не будуць змагацца за медалі ў другі дзень чэмпіянату свету па грэка-рымскай барацьбе. Напярэдадні няўдала ў сваіх катэгорыях выступілі Максім Нягода - 63, Руслан Агамалыеў - 72 і Віктар Сасуноўскі у вазе да 82. Невялікія надзеі на ўзнагароды і заўтра. У стартавых паядынках кваліфікацыі завяршылі выступленне Саслан Даураў - катэгорыя 67 і Аляксандр Грабавік - 98. І толькі Мікалай Стадуб у вазе да 87 дабраўся да чвэрцьфіналу, дзе саступіў сярэбранаму прызёру Алімпійскіх гульняў у Рыа  ўкраінцу Жану Беленюку.