Дар'я Домрачава выступіць у гонцы праследавання на заключным этапе Кубка свету

18 марта 2017

Адыграць паўтары хвіліны. Дар'я Домрачава выступіць у гонцы праследавання на заключным этапе Кубка свету ў Халменколене. Па выніках спрынту стартавы нумар лідара зборнай Беларусі - 21-ы. Акрамя таго, на дыстанцыі мы ўбачым яшчэ трох беларускіх біятланістак - гэта Надзея Скардзіна, Крысціна Ільчанка і Дынара Алімбекава. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" - у 14:35. А ў 16:50 на гэтым жа канале - мужчынская гонка праследавання. Тут мы будзем хварэць за Сяргея Бачарнікава, Аляксандра Дарожку і Дзмітрыя Абашава.