Дар'я Домрачава вярнулася на спартыўную дыстанцыю

6 января 2017

Доўгачаканае вяртанне праз 665 дзён у біятлон і першыя набраныя ачкі ў першай жа гонцы.

Дар'я Домрачава пасля нараджэння дачкі вярнулася на спартыўную дыстанцыю і прыняла ўдзел у этапе Кубка свету ў спрынце ў нямецкім Аберхофе. Беларуска, якая адправілася на старт пад 50-ым нумарам, на агнявых межах дапусціла два промахі, і ў выніковым пратаколе размясцілася на 37-ым месцы. Нагадаем, толькі тры месяцы таму ў нашай чэмпіёнкі нарадзілася дачка. Вынік на этапе ў Аберхофе Дар'я можа змяніць: заўтра пройдзе гонка праследавання, у якую беларуска адабралася па выніках спрынту.