Дар'я Домрачава стала другой у індывідуальнай гонцы

10 января 2014

У пачатку выпуску прыемная навіна з нямецкага Рупольдынга. Беларуская биятланистка Дар'я Домрачава на этапе Кубка свету стала другой у індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў. Лепш за Дар'ю выступіла толькі Габрыэла Соукалава з Чэхіі, якая дапусціла адзін промах. У Домрачавай два недакладныя стрэлы. У агульным заліку Кубка свету беларуска паднялася на другое месца.