Дар'я Домрачава фінішавала сёмая ў гонцы праследавання

9 марта 2015

Дар'я Домрачава фінішавала сёмая ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Канціялахці. Дапусціўшы два промахі на агнявых рубяжах, беларуска прайграла пераможніцы - францужанцы Мары Дарын-Абер - крыху больш за хвіліну. У агульным заліку Домрачава апярэджвае Кайсу Макарайнен на 27 балаў. Наступная гонка ў Канціялахці - жаночая індывідуальная - адбудзецца 11 сакавіка. Лепшым з беларусаў у праследаванні апынуўся Юрый Лядаў, які фінішаваў 17-м. Чэмпіёнам свету ў гэтым відзе праграмы стаў немец Эрык Лесер.