Чэмпіянат свету па гандболе. Беларусь згуляе супраць Славеніі

18 января 2021
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе сёння працягне выступленне на чэмпіянаце свету ў Егіпце. Пасля вікторыі над зборнай Паўднёвай Карэі наша каманда пазмагаецца са Славеніяй.  Пачатак гульні ў 19:50, прамая трансляцыя  на "Беларусь 5". Спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі таксама  рыхтуе штодзённыя агляды форуму.