ЧС-2021 па хакеі пройдзе ў Рызе і Мінску

1 мая 2020
Чэмпіянат свету па хакеі ў маі 2021 года пройдзе ў Беларусі і Латвіі, як і планавалася першапачаткова. Існавала імавернасць, што мінска-рыжскі турнір будзе ссунуты на 12 месяцаў наперад у сувязі з магчымым пераносам планетарнага форуму гэтага года ў Швейцарыі. Нагадаем, першынство адмянілі з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса. Афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея паведамляе, што швейцарскі бок ужо запусціў працэс вяртання білетаў балельшчыкам.