"Чыжоўка-Арэна" рыхтуецца да фіналу Каляднага турніру

7 января 2020
16-ы год запар светлае свята ў нашай краіне непадзельнае з Калядным турнірам аматараў хакея на прыз Прэзідэнта. Сёння на лёдзе галоўнай арэны ў Чыжоўцы вызначыцца пераможца. 

На вуліцы Ташкенцкай, 19 ужо з раніцы працуе Павел Капуцкі. 

Сёння вызначыцца пераможца "Залатой шайбы"


Мы на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Адзін матч сёння ўжо прайшоў. У 10 раніцы на гэты лёд выйшлі каманды "Прынёманскія ястрабы" з Гродна і жлобінскі "Металург". 

Хлопцы біліся за трэцяе месца рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай. 

У 15:00 тут жа ў фінале "Залатой шайбы" сыдуцца мінскія каманды: "Беркут" з Фрунзенскага раёна і "Тарнада" з Заводскага. 

"Чыжоўка-Арэна" рыхтуецца да фіналу Каляднага турніру


На вялікай арэне "Чыжоўкі" менш чым праз гадзіну  за 3 месца Каляднага турніру пазмагаюцца Фінляндыя і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Напярэдадні яны саступілі Расіі і Беларусі адпаведна.

Фінал Каляднага турніру Беларусь - Расія пачнецца ў 19:00. Гаспадары паднімалі кубак 12 разоў. Усходнія суседзі перамагалі ў Мінску тройчы,  апошні ў 2015. Прамая трансляцыя з вялікай арэны "Чыжоўка" на "Беларусь 5".