Чатыры беларускія тэнісісткі рыхтуюцца выступіць на Australian Open

19 декабря 2013

Адразу чатыры беларускія тэнісісткі рыхтуюцца выступіць на першым у сезоне турніры Вялікага шлема - Australian Open. Абараняць тытул пераможніцы будзе Вікторыя Азаранка, барацьбу на аўстралійскіх кортах яна пачне з асноўнай сеткі. Гэтак жа і Вольга Гаварцова. Дэбютуюць на турніры Аляксандра Сасновіч і Ілона Крэмень. Дзяўчаты пачнуць сваё выступленне з кваліфікацыі.