Паслугі сувязі ў Беларусі пасля 2020 года будуць даступныя на любых хуткасцях

19 апреля 2016

Такую заяву ў рамках выставы Tibo зрабіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Дасягнуць такіх вынікаў рэальна. Гэта пацвердзілі і ўдзельнікі яшчэ аднаго маштабнага форуму, які праходзіць у гэтыя дні ў Мінску. Сёння беларуская кампанія BeCloud разагнала Інтэрнэт да васьмісот мегабіт за секунду, паказаўшы сетку 4,5G. І гэтая хуткасць прыйдзе ў Беларусь у самай блізкай будучыні. "Гарызонт" і Белтэлекам прэзентавалі тэхналогіі "разумнага дому". А вось самы вялікі стэнд, які налічвае больш за 10 дзяржустаноў, у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Тут распрацоўкі ў сферы электроннага ўрада - ад аддаленай медыцыны да дыстанцыйнай адукацыі.

Усяго ў форуме ўдзельнічае больш як 200 кампаній. Сярод іх і сусветныя брэнды. Падрабязней пра навінкі глядзіце сёння ў "Панараме".