Чэмпіёнкі краіны з Гомеля завяршылі выступленне ў Кубку ЕГФ

20 октября 2019
Пераможца жаночага чэмпіянату Беларусі па гандболе "Гомель" завяршыў выступленне ў Кубку ЕГФ па выніках другога кваліфікацыйнага раўнда. Каманда Томажа Чатэра абодва матчы супраць дацкага "Хернінга" праводзіла на сваёй пляцоўцы. У другой сустрэчы паўднёўкі былі мацнейшыя 25:21, чаго не хапіла пасля паражэння ў першай гульне 21:33.