Чэмпіянат свету па летнім біятлоне 2019 года пройдзе ў Раўбічах

7 декабря 2016

Такі выбар зрабілі члены выканкама Міжнароднага саюза біятланістаў.

Пасля рэканструкцыі спарткомплекс паспеў зарэкамендаваць сябе з самага лепшага боку  пасля моладзевага чэмпіянату свету і зорнай "Гонкі легенд", якая два гады запар праходзіла ў  Раўбічах. Пры гэтым і ўдзельнікі, і госці спаборніцтваў адзначалі  ўнікальнасць і камфорт комплексу, прычым як па частцы саміх гонак, так і   трэніровачнага працэсу. Чэмпіянаты свету па гэтым відзе спорту  праводзяцца з 96-га  года. Беларусь у 2019   прыме і Другія Еўрапейскія гульні, і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Найбліжэйшы форум  па летнім біятлоне  пройдзе ў наступным годзе  ў расійскім Чайкоўскім.

Анатоль Стромскі, генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона:

"Раўбічы для летняга біятлона падыходзяць ідэальна. Гэта адзін з лепшых комплексаў у свеце, дзе трасы цудоўнай якасці, тут добры асфальт. Пасля рэканструкцыі гэта выдатны комплекс".

Тым часам Дар'я Домрачава  плануе вярнуцца ў біятлон  ужо на першым у новым годзе этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе або Рупольдынгу. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка інтэнсіўна рыхтуецца да сезона ў Шушэне. Біятланістка прапусціла менш за 15 спаборніцкіх месяцаў і таму можа выступаць адразу на гонках Кубка свету, абыходзячы прамежкавыя старты Кубка IBU.