На рамонт і будаўніцтва дарожнай сеткі ў рэгіёнах у наступным годзе накіруюць 300 мільёнаў рублёў

29 декабря 2020

Аб гэтым распавёў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, тлумачачы, як будзе спаганяцца абноўлены дарожны падатак. Падатковыя органы будуць прысылаць паведамленні да 1 лістапада, а выплаціць збор неабходна да сярэдзіны снежня. Наступны год - пераходны. За допуск да ўдзелу ў дарожным руху трэба будзе ўнесці адну базавую. І гэта толькі для тых, хто не праходзіў тэхагляд у 2020-м. Далей у сярэднім для народных аўто сума будзе складаць 60-80 рублёў.

У Мінфіне распавялі і аб акцэнтах галоўнага фінансавага дакумента на наступны год. Так, усе сацыяльныя абавязацельствы будуць захаваныя. А дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту плануецца пакрыць за кошт астаткаў мінулых гадоў і аптымізацыі выдаткаў.