Чэмпіянат свету па хакеі вернецца ў Мінск у 2021 годзе

20 мая 2017

Учора, нагадаем, у спрэчцы за турнір беларуска-латвійская заяўка абышла фінскую. Перавага Мінска і Рыгі склала ўсяго тры галасы. Гульні, якія пройдуць у нашай краіне, прыме "Мінск-Арэна". У сталіцы Беларусі пройдуць і галоўныя сустрэчы турніру - паўфіналы і фіналы. Чакаецца, што і балельшчыкаў у 2021 годзе будзе больш, як у 2014. Своеасаблівай візай паслужыць білет на хакей.

Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі і Латвіі стане юбілейным, 85-м. Паміж тым сёння на 81-м планетарным першынстве вызначацца фіналісты. У 16:15 на "Беларусь 5" прамая трансляцыя паўфіналу Расія - Канада, а скандынаўскае дэрбі Швецыя - Фінляндыя пачнецца ў 20:15 на "Беларусь 2".