У Мінску адкрываецца першы Еўразійскі форум маладых навукоўцаў

1 декабря 2015

Тут адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя і выстава найноўшых распрацовак. Іх прапануюць навукоўцы, якія працуюць над буйнымі міждысцыплінарнымі праектамі, накіраванымі на рашэнні фундаментальных і прыкладных задач.

Андрэй Іванец, старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі: "Адзін з крытэрыяў, які прад'яўляўся да распрацоўкі пры адборы на YES-форум, гэта была іх междысцыплінарнасць, неабходнасць наяўнасці міжнароднага аўтарскага калектыву. Будуць прадстаўлены распрацоўкі, якія на першы погляд могуць здацца нейкай навуковай фантастыкай, насамрэч гэта тое, што літаральна заўтра мы зможам убачыць у сваім паўсядзённым жыцці".

Форум аб'яднае маладых навукоўцаў, прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі, бізнесу, грамадскіх арганізацый і органаў дзяржкіравання з краін блізкага і далёкага замежжа.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя