Сёння стартуе заключны тур групавога этапа чэмпіянату свету па футболе

25 июня 2018

Бельгія і Англія - датэрміновыя ўдзельнікі плэй-оф чэмпіянату свету па футболе ад групы G. Бельгійцы свой матч правялі яшчэ ў суботу, а брытанцы напярэдадні разграмілі Панаму 6:1. Тры мячы забіў Хары Кейн, з пяццю дакладнымі ўдарамі ён лепшы бамбардзір турніру.

У квартэце H Японія двойчы адыгрывалася ў матчы з Сенегалам і звяла матч да нічыёй - 2:2. Каманды дзеляць першае месца ў групе, у гэтых зборных па 4 ачкі. На бал менш у Калумбіі. Лацінаамерыканцы разграмілі Польшчу 3:0. Нашы заходнія суседзі развітваюцца з турнірам. Ну а сёння стартуе заключны тур групавога этапа чэмпіянату свету.

Трэція матчы правядуць каманды з квартэтаў A і B. У 17 гадзін Расія і Уругвай вызначаць лепшую каманду квартэта, трансляцыя на "Беларусь 5". Паралельна высвятляць адносіны будуць Саудаўская Аравія і Егіпет. Гэты матч на "Беларусь 2". У 9 вечара спартыўны канал пакажа сустрэчу Партугалія - Іран. Каманды вырашаць, каму гуляць у плэй-оф. Іспанія ж толькі ў выпадку паражэння ў два мячы і больш у гульні з Марока не выйдзе ў накаўт-раўнд. Пры гэтым Партугалія і Іран павінны будуць згуляць унічыю.