Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы глядзіце ў прамым эфіры на "Беларусь 5"

10 апреля 2021
У перадапошні дзень чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які паходзіць у расійскай сталіцы, будуць разыграныя тры камплекты ўзнагарод, у двух з якіх барацьба пройдзе не без удзелу беларускіх штангістаў. Андрэй Арлёнак і Сяргей Шаранкоў выступяць у вагавай катэгорыі да 102 кілаграмаў, а Іна Захарчук - у вазе да 87 кілаграмаў. Яшчэ адзін камплект разыграюць мужчыны ў вагавай катэгорыі да 109 кілаграмаў. 

Гэтыя спаборніцтвы "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 17:00.