Чэмпіянат Беларусі па футболе. 2 тур

30 марта 2020
Абвёў галкіпера, але не трапіў у пустыя вароты. Адзін з самых кур'ёзных эпізодаў 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны герой - форвард "Смалявіч"  Іван Верас у матчы супраць "Іслачы". Форвард мог аднавіць парытэт, але ў выніку лік не змяніўся. Зноў перамогу "ваўкам" прынёс дакладны ўдар гвінейца Мома Янсане - 1:0. 

У другім нядзельным матчы першую перамогу здабыў "Нёман". Гарадзенцы двойчы ў другім тайме забілі ў  вароты "Віцебска" - Гегам Кадымян з гульні, Гіоргі Кантарыя з пенальці, 2:0. Пасля двух тураў 4 клуба маюць стапрацэнтны вынік. Гэта "Мінск", "Энергетык-БДУ", "Іслач" і "Тарпеда-БелАЗ".