Бронза ў змяшанай эстафетнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы ў "Раўбічах" вярнулася да нарвежцаў

28 февраля 2020
Бронза ў змяшанай эстафетнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы ў "Раўбічах" ізноў вярнулася да нарвежцаў. Такое рашэнне прыняло апеляцыйнае журы, якому пасля беларусаў пратэст падалі скандынавы. Наша каманда засталася на чацвёртай пазіцыі выніковага пратакола. Такім чынам, у скарбонцы Беларусі толькі золата Сяргея Бачарнікава ў суперспрынце. Чэмпіянат Еўропы працягнецца ў Раўбічах заўтра мужчынскай і жаночай гонкамі.