Брэсцкае "Дынама" атрымала шостую перамогу запар

21 сентября 2019

Брэсцкае "Дынама", дзякуючы выязной перамозе над "Гарадзеяй", павялічыла адрыў ад БАТЭ ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе да пяці ачкоў. Праўда, у барысаўчан гульня ў запасе, і ўжо 25 верасня БАТЭ прыедзе ў Брэст. У паядынку жа з "Гарадзеяй" у пераможцаў забівалі Савіцкі, Наёк і Гардзяйчук. 

Сёння 22 тур працягнецца трыма паядынкамі. "Слуцк" прыме "Тарпеда-БелАЗ"," Дняпро" ў гасцях згуляе з "Нёманам", а "Шахцёр" сустрэнецца з "Віцебскам".