Барысаўскі БАТЭ за паўкрока ад 15-га тытула чэмпіёнаў Беларусі па футболе

4 ноября 2018

Каб ізноў прымерыць залатыя медалі, барысаўчанам дастаткова сёння згуляць унічыю з гродзенскім "Нёманам". Прамая трансляцыя матча са стадыёна ў Барысаве пачнецца на "Беларусь 5" у 6 вечара.

У 15:50 на гэтай жа тэлевізійнай кнопцы балельшчыкі ўбачаць паядынак магілёўскі "Днепр" - жодзінскі "Тарпеда". Завершыцца 27-ы тур у панядзелак.