Як рыхтуюцца да светлага свята Вялікадня ў Мінску

15 апреля 2023

Сёння праваслаўныя вернікі сустракаюць Вялікую суботу. Гэта адзін з найважнейшых дзён перадвелікоднага тыдня. Ён прысвечаны ўспамінам аб апошніх гадзінах жыцця на зямлі Ісуса Хрыста. У гэты дзень прынята хадзіць у храмы і асвячаць велікодныя пачастункі. Аб тым, як рыхтуюцца да светлага свята ў сталіцы, раскажа Віталь Дроб.  

Ля Свята-Духавага Кафедральнага сабора ўжо збіраюцца вернікі. Раніцай завяршылася святочная літургія Вялікай суботы. Яшчэ ў пятніцу, калі, паводле падання, памёр Ісус Хрыстос, у цэнтры храма размясцілі плашчаніцу, якая сімвалізуе яго цела.

Кулічы, яйкі, соль і іншую ежу, якую прыносяць вернікі, пачалі асвячаць літаральна гадзіну таму. Вернікі такім чынам просяць благаславення