Барысаўскі БАТЭ ўступае лонданскаму "Чэлсі" - 1:3

26 октября 2018

БАТЭ захоўвае добрыя шанцы на выхад у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. У Лондане на стадыёне "Стэмфард Брыдж" у матчы 3 тура групавога раўнда турніру гаспадары вялі 2:0 ужо да 8-ай хвіліны. Дублем адзначыўся Рубен Лофтус-Чык. У другім тайме ён давёў справу да хет-трыка, пасля чаго за беларусаў дакладным ударам адзначыўся Аляксей Рыас - 3:1. У паралельным матчы квартэта L у Грэцыі ПАОК сенсацыйна ўступіў венгерскаму "Відзі" - 0:2. Што, несумнеўна, на руку БАТЭ. Так, у лідара "Чэлсі" 9 ачкоў, у беларусаў, грэкаў і венграў па 3 балы. У плэй-оф, нагадаем, пройдуць дзве лепшыя каманды групы. Пакуль у барысаўчан ёсць добрыя шанцы пазмагацца за 2 месца. У наступным туры 8 лістапада БАТЭ прыме "Чэлсі" на "Барысаў-Арэне".