Барысаўскі БАТЭ стартуе сёння ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы

14 сентября 2017

На выязным матчы з бялградскай "Црвенай Звездай" будуць прысутнічаць каля 45 000 балельшчыкаў. Аншлаг, безумоўна, будзе спрыяць гаспадарам. Але, паводле слоў галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ярмаковіча, у Сербію яго каманда прыехала набіраць ачкі. 

Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры ў 22:00.