Барысаўскі БАТЭ сёння даведаецца, хто будзе сапернікам па першым раўндзе плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы

17 декабря 2018

Жараб'ёўка пройдзе ў швейцарскім Ньёне. Беларускі клуб заняў другое месца ў групе L і, значыць, апынецца ў другім кошыку. У ліку магчымых сапернікаў - і кіеўскае "Дынама" беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча і расійскі "Зеніт", лонданскі "Арсенал", міланскі "Інтэр", нямецкі "Баер" і іншыя. Прамая трансляцыя жараб'ёўкі Лігі Еўропы пачнецца ў 3 гадзіны дня на "Беларусь 5", а ў 2 гадзіны - глядзіце жараб'ёўку Лігі чэмпіёнаў.