Барысаўскі БАТЭ рыхтуецца да матча ў адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы супраць "Астаны"

25 августа 2016

У Казахстане чэмпіён Беларусі саступіў 0:2. Толькі перамога з розніцай у 2 галы выведзе каманду Аляксандра Ярмаковіча ў наступны этап турніру. Нагадаем, барысаўчане страцілі з-за траўм паўабаронцу Аляксандра Глеба і варатара Сяргея Верамко. Паядынак супраць "Астаны" пройдзе на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 21:00. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".

Для зручнасці балельшчыкаў будзе запушчаны дадатковы электрацягнік па маршруце Барысаў - Мінск. Праезд бясплатны.