Больш як 2,5 мільёны чалавек наведалі спартыўныя матчы і забаўныя праграмы ў Мінску за час чэмпіянату свету

27 мая 2014
Самымі папулярнымі месцамі, акрамя спартыўных арэн, сталі, вядома, фанзоны і зоны гасціннасці каля студэнцкай вёскі і Палаца спорту. Штодня іх наведвалі больш чым 120 тысяч чалавек. Тавараабарот тут склаў амаль 50 мільярдаў рублёў.

Дарэчы, дахаты паехалі яшчэ не ўсе госці чэмпіянату свету па хакеі. Некаторыя вырашылі прадоўжыць свае беларускія канікулы на некалькі дзён.