Дабрачынны "Онкамарафон" прайшоў у сталічным парку Перамогі

14 августа 2017

3 тысячы ўдзельнікаў, дыстанцыя 5 кіламетраў і збор сродкаў на суму амаль 20 тысяч беларускіх рублёў. Дабрачынны "Онкамарафон" прайшоў у сталічным парку Перамогі. Удзельнікі не плацілі стартавы ўзнос. Пэўная сума за кожнага, хто прайшоў рэгістрацыю, была накіравана ў фонд на лячэнне дзяцей ад онкагематалагічных захворванняў.

10 верасня ў гонар 950-годдзя Мінска ў сталіцы пройдзе трэці "Паўмарафон" - самы буйны ў нашай краіне. Летась у ім прынялі ўдзел звыш 20 тысяч чалавек. Сёлета іх будзе больш. Рэгістрацыя ідзе на афіцыйным сайце.