Белтэлерадыёкампанія атрымала эксклюзіўныя правы на паказ Алімпійскіх гульняў

5 октября 2016

Дагавор аб трансляцыі ў нашай краіне гульняў чатырохгоддзя падпісаны з кампаніяй Discovery Communication. Дзеянне пагаднення распаўсюджваецца на маючыя адбыцца зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года і летнюю Алімпіяду-2020. Таксама атрыманы правы на кантэнт, які будзе трансліравацца лінейнымі тэлеканаламі. Такім чынам у прамым эфіры балельшчыкі змогуць убачыць выступленні ўсіх нашых атлетаў.